Новае відэа ад кампаніі „Наша мова”
Прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” выклалі ў Інтэрнэт новае відэа ў межах кампаніі „Наша мова”. У ім дырэктар беларускамоўнага бізнэсу Аляксандр Пархомаў распавядае пра тое, чаму ён нават і не думаў, на якой мове будзе працаваць яго сэрвіс і як яго кліенты на гэта рэагуюць, – адзначыла адна з каардынатараў кампаніі „Наша мова” Алена Каховіч:
– Выйшла новае відэа кампаніі “Наша мова”. Гэтым разам мы вырашылі паразмаўляць не з творчымі асобамі, а людзьмі з камерцыйнага асяродку. І размова адбылася з Аляксандрам. Ён займаецца кампутарнай тэхнікай. І ён адказаў, чаму яго бізнэс абсалютна беларускамоўны. І адказаў на некаторыя пытанні, і гэта цікава паслухаць. Відэа можна паглядзець на ютубканале “Дзедзіч”.
Галоўная мэта кампаніі „Наша мова” – гэта папулярызацыя ўсімі магчымымі сродкамі беларускай мовы і культуры. Адзін з накірункаў – гэта стварэнне відэа з цікавымі асобамі.
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/YYAwQ7VgQc8″]
Беларускае Радыё Рацыя