Новае жыццё берасцейскага гарадскога саду
У Берасці аднаўляюць гарадскі сад на месцы, дзе ад 1835 года і да сканчэння Другой сусветнай вайны пад рознымі назвамі месціўся парк. У савецкія часы тэрыторыю агарадзілі і цывільных за агароджу не пускалі:
– Тут нічога не было, толькі зялёны плот і трава. Гэта зараз ён такі, а раней дрэвы, трава – і нічога больш. Закінутае ўсё было. Цяпер мне падабаецца тут, з дзецьмі можна пасядзець і пагуляць. Добра, прыгожа.
– Раней тут быў гарадскі сад, а яшчэ раней, хіба, капішча паганскае. Я думаю, тут шмат што было, бо ўсё ж гэта бераг Мухаўца, тут было шмат старых збудаванняў.
Беларускі этнограф ХІХ стагоддзя Павел Шпілеўскі ў адной са сваіх кніг паведаміў пра археалагічныя цікавосткі ў выглядзе курганоў, якія ён выявіў на тэрыторыі парку падчас сваіх падарожжаў. Даследчык выказаў меркаванне, што адзін з курганоў з’яўляецца колішнім паганскім капішчам багіні Мажанны, узгадкі пра якое пачуў ад мясцовых. „Ці сапраўды гэта так – адказваць гісторыкам”, – падсумоўваюць наведвальнікі саду.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце