Новаўвядзенні ў беларускіх аптэках
Згодна з пастановай 66 Міністэрства аховы здароўя, цяпер рэцэпты будуць заставацца ў аптэцы. У міністэрстве аховы тлумачаць гэта неабходнасцю ўдасканалення лекавага забеспячэння насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
У тым ліку з мэтай выключэння самалячэння, калі пацыент самастойна, без прызначэння лекара, прымае рашэнне па выбары лекавага сродку і яго дазізроўцы, не маючы пры гэтым дакладнага дыягназу.
На думку лекара са Слоніма Івана Шэгі, гэта робіцца для прасоўвання лекаў айчыннай вытворчасці.
– Гэта звязана перш за ўсё з тым, што лекарам прапануюць выпісваць беларускія лекі. Спачатку нельга будзе набыць у аптэцы лекі, а пасля будзе дадзеная каманда лекарам выпісваць беларускія лекі. І для гэтага ўсё гэта і робіцца, калі адкінуць пра ўсе гэтыя прычыны – самалячэнне і так далей.
Да таго ж, лекі айчыннай вытворчасці далёка не заўсёды на столькі эфектыўны як замежныя аналагі, кажа Іван Шэга. У сваю чаргу эксперт у галіне медыцыны Ларыса Палянская мяркуе, што новае правіла створыць дадатковыя чэргі ў аптэках.
– Ёсць людзі з хранічным захворваннямі, якім увесь час трэба лекі. Зараз ім трэба ісці да доктара доўга чакаць, узнікаюць праблемы з наведваннем паліклінікі. А ў паліклініцы будуць расці чэргі.
У міністэрстве здароўя абяцаюць увесці ў хуткай будучыні электронныя рэцэпты. Першым да гэтай навінкі падлучаць ўвесь Менск, а потым такую практыку увядуць па ўсёй краіне.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя