„Новая газета” выдаліць усе матэрыялы пра вайну
Расейская „Новая газета” выдаліць усе матэрыялы пра вайну з Украінай — як з сайта, так і з сацсетак. Такое рашэнне ў рэдакцыі патлумачылі ваеннай цэнзурай і новым законам „аб фэйках”.
Да таго ж, новы закон пагражае вялізнымі тэрмінамі — да 15 гадоў турмы — за інфармацыю пра вайну ва Украіне. І нават за само азначэнне „вайна”.
„Мы не маем права рызыкаваць свабодай нашых таварышаў”, — кажуць у „Новай газеце”
Беларускае Радыё Рацыя