Новая хваля каронавіруса накрывае Заходнюю Еўропу
Германія і Вялікабрытанія лідыруюць па колькасці новых выпадкаў. 26 лістапада ў свеце дыягнаставалі больш за 483 тысячы новых выпадкаў захворвання на кавід. Больш за ўсё новых выпадкаў выявілі ў Германіі, Брытаніі, Францыі. Па сутачнай смяротнасці ад каронавіруса ў Еўропе лідыруюць Расея, Украіна, Польшча.
Тым часам новы штам каронавіруса „омікрон” актыўна распаўсюджваецца па Еўропе. Яго ўжо выявілі ў Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі і Італіі. У навукоўцаў пакуль не так шмат дадзеных пра яго, але ён вызывае занепакоенасць праз тое, што тэарэтычна можа быць яшчэ больш заразным, чым іншыя. Лепшыя спосабы абараніць сабе і блізкіх – вакцынацыя і масачны рэжым – адзначаюць медыкі.
