Новая настолка ад гарадзенскай кампаніі А4
Гарадзенцы з творчай ініцыятывы А4 падрыхтавалі новую настолку, у афармленні якой выкарастана выява Мірскага замка. Гульня будзе прэзентавана на Mirum Music Festival.
Пра гульню-сувенір распавядае кіраўнік кампаніі А4 Антон Янкоўскі:
– Чарговая гульня, якая хутка выйдзе – гэта будзе так званая „Замкавая вежа”. Гэта будзе міні версія нашай „Вежы” і адпаведнік знакамітай па ўсім свеце гульні „Джэнга”. Гэта будзе не проста гульня, гэта будзе гульня-сувенір. Пакунак будзе зроблены ў стылі Мірскага замку, у стылі вежы Мірскага замка. Гэту гульню мы прэзентуем 19 жніўня ў Міры, на фестывалі Mirum Music Festival.
На штогадовым фэсце Mirum Music у гэтым годзе выступіць пераможца Еўрабачання JAMALA, NAVI, Паліна Рэспубліка ды інш.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня