Новая спроба тэракту ў Парыжы



Невядомы ў панядзелак здзейсніў напад на супрацоўнікаў жандармерыі ў Парыжы, пратараніўшы іх фургон сваім аўтамабілем. Паводле папярэдніх дадзеных, у машыне быў газавы балон, зброя і боепрыпасы.

Інцыдэнт адбыўся ў 15.48 на самай вядомай авеню Парыжа – Елісейскіх палях, у сотні метраў ад рэзідэнцыі прэзідэнта Францыі.

„Чарговай мэтай тэрарыстаў у Францыі сталі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Калона эскадрону жандармерыі рухалася па Елісейскіх палях, калі галаўны фургон пратараніла машына невядомага. У аўтамабілі знаходзілася зброя і выбухоўка. Нападнік загінуў”, – паведаміў кіраўнік МУС Францыі Жэрар Калон.

https://www.youtube.com/watch?v=Dr2lDXh6yKs

Па дадзеных уладаў, у выніку здарэння не пацярпеў ніхто з супрацоўнікаў праваахоўных органаў або грамадзянскіх.

Каментуючы здарэнне, кіраўнік МУС Францыі падкрэсліў, што ровень тэрарыстычнай пагрозы ў Францыі надзвычай высокі. Ён выказаў меркаванне, што неабходна захаваць дзеючы ў Францыі рэжым надзвычайнага здарэння, каб дазволіць праваахоўным органам больш эфектыўна супрацьстаяць тэрарыстам.

ria.ru