Новы арт-аб’ект у Берасці
Новы арт-аб’ект з’явіўся ў гарадскім парку культуры і адпачынку Берасця – лава “Пажарны аўтамабіль”. Яе гараджанам падарылі мясцовыя пажарнікі на чарговую гадавіну прафесійнага свята. Кажа кіраўнік мясцовага аддзела МНС Канстанцін Шаршуновіч:
– Цудоўная праца, творчая. Таму дазвольце мне даць каманду, каб гэты аб’ект адкрылі і ён служыў жыхарам і гасцям горада Берасце і Берасцейскай вобласці. Паўстала ідэя стварэння такіх лавак. Добрыя думкі заўсёды прыходзяць, калі чалавек адпачывае. Вось ён прыйшоў у парк, прысеў на лаўку, думае, марыць. Паглядзеў – а тут нумар 101 – нумар бяспекі.
Уключна да 1000-годдзя горада, якое адсвяткуюць у 2019 годзе, пажарнікі абавязаліся штогод рабіць для гараджанаў падобныя падарункі на прафесійнае свята. У мінулым годзе падобную лаву, напрыклад, яны ўсталявалі ў скверы на плошчы Свабоды.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара