«Новы час» можна будзе набыць у шапіках і падпісацца на пошце



«Белсаюздрук» пасля больш чым дзесяцігадовага перапынку нарэшце падпісаў дамову на распаўсюд газеты «Новы час» праз сваю гандлёвую сетку.

Ужо 8 красавіка жыхары Менска і Менскай вобласці змогуць набыць газету ў бліжэйшай краме ці шапіку «Белсаюздруку». Як абяцае кіраўніцтва гэтай установы, газету можна будзе набыць практычна ў кожнай гандлёвай кропцы.

Акрамя таго, на другое паўгоддзе 2017 года можна будзе падпісацца на «Новы час» праз каталог РУП «Белпошта». Пра намер заключыць адпаведную дамову паведаміла і гэта ўстанова.

Падпісны індэкс і пра ўмовы падпіскі будзе паведамлена дадаткова.

Паведамляе novychas.info