„Новы час” рыхтуе новыя расследванні
Незалежная газета “Новы час” ужо амаль сабрала грошы на выплату мільянеру Леаніду Зайдэсу, за ягоныя выдаткі на адваката, дзяржаўнае мыта і маральную шкоду.
Да гэтага рэдакцыю абавязаў суд Савецкага раёна Менска. Уразіла, што рэдакцыі дапамагалі пераважна простыя людзі, кажа галоўная рэдактарка “Новага часу” Аксана Колб:
– Вельмі ўразіла тое, што большасць пераводаў грошай – гэта па 5, 10, 15 рублёў. Людзі можна сказаць аддавалі тое, што ім самім трэба, не лішняе. Ёсць некаторыя пераводы і ад людзей з бізнесу, але іх не шмат. Большасць – гэта ўсё ж такі нашы чытачы.
Таксама Аксана Колб анансавала новыя расследаванні і цікавыя артыкулы, якія рыхтуе да публікацыі “Новы час”. Над некаторымі тэмамі працуе адзін з вядучых журналістаў выдання Дзяніс Івашын.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя