Новы год у Беларусі пачаўся з вялікай колькасці пажараў
Новы год у Беларусі пачаўся з вялікай колькасці пажараў.
За два дні адбылося 39 пажараў у выніку якіх загінула 11 чалавек, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году было 27 пажараў і 2 ахвяры:
– Пачалі з вельмі такой сумнай статыстыкай, канешне хочацца звярнуць асаблівую ўвагу на выкарыстанне пячнога ацяплення – гэта найбольш актуальна ў цяперашні ацяпляльны перыяд. Канешне ж асаблівая пільнасць пры выкарыстанні электраабсталявання, газавага абсталявання. Не пакідаць без нагляду дзяцей. Асаблівую ўвагу звярнуць тым людзям, якія паляць. Цыгарэта – гэта асноўная прычына тых бед і няшчасцяў, якія адбываюцца ў нас.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што літаральна перад Новым годам у краіне была праведзена інфармацыйна-асветніцкая акцыя “Не прапальвай свае жыццё!”. У сувязі з сітуацыяй прафілактычныя мерапрыемствы працягнуцца надалей.
Беларускае Радыё Рацыя