Новы хіт мужчынскай моды на Каляды
У сувязі з пачаткам перадкаляднага сезону на Instagram з’явіўся новы трэнд: «бліскучыя бароды». Здымкі, на якіх мужчыны маюць доўгія густыя бароды, шчыльна пакрытыя блёсткамі рознага колеру, сталі хітом.
Гэтыя бароды маюць шанец стаць сімвалам сёлетніх святаў. Праблема толькі ў функцыянальнасці такой «аздобы». Бароды з блёсткамі пакідаюць пасля сябе бліскучыя сляды: блёсткі падаюць на вопратку, а таксама могуць трапіць у вусны.
Такая, бліскучая барада можа істотна замінаць у спажыванні святочных страваў. Можа толькі хтосьці любіць зярністы смак у вуснах. У такім выпадку ён без сумневу стане: бліскучай аздобай кожнай святочнай імпрэзы. Даслоўна.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn.24
