Новы кліп ініцыятывы «Годна»: Даць надзею беларусам, асабліва ўнутры краіны!
Беларуская арганізацыя «Годна» выпусціла сацыяльны ролік, мэта якога – натхніць беларусаў і беларусак на штодзённыя простыя, але значныя крокі да лепшай будучыні.
Кажа кіраўніца «Годна» Аліна Герашчанка:
– Відэа здымалася для беларусаў і беларусак, у першую чаргу для тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны. Вельмі складаны, няпросты час. Часам падаецца, што нашыя дзеянні абсалютна не маюць ніякага значэння, што б мы не рабілі. І гэтае відэа было як раз для таго, каб даць гэтую надзею і нагадаць усім беларусам і беларускам, што любыя, нават не заўважныя часам для нас саміх дзеянні, маюць значэнне, і гэта ўсё тое, што прывядзе нас да той будучыні, пра якую мы так марым.
У відэа адлюстраваныя гісторыі розных людзей, якія, нягледзячы на цяжкасці і месцазнаходжанне, робяць свае, магчыма не ўсім заўважныя, але значныя крокі да беларушчыны.
Ролік дасяжны на YouTube-канале арганізацыі «Годна».
Фота: «Годна».
Беларускае Радыё Рацыя