Новы навучальны год у ліцэі імя Элізы Ажэшкі



У гарадзенскім ліцэі імя Элізы Ажэшкі, што дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні «Polska Macierz Szkolna» распачаўся новы навучальны год. Больш за 800 вучняў наведваюць адукацыйную пляцоўку дзеля вывучэння польскай мовы, культуры і гісторыі. У ліцэі таксама ёсць магчымасць падвышаць узровень ведаў такіх прадметаў, як матэматыка, хімія, фізіка і біялогія. Сёлета ў ліцэі сфармавана 9 выпускных класаў. Як зазначае дырэктар навучальнай установы Антоні Пацэнка, істотным складнікам паспяховай дзейнасці ліцэя з’яўляюцца высокакваліфікаваныя педагогі, якія тут працуюць:

— Усе настаўнікі атрымалі вышэйшую адукацыю ў найлепшых універсітэтах Польшчы па спецыяльнасці польская філалогія. Маюць навуковую ступень кандыдатаў навук у галіне польскай мовы і літаратуры. Нашы вучні дабіваюцца поспехаў, сярод іх ёсць лаўрэаты агульнапольскай алімпіяды па польскай мове і літаратуры. Многія з выпускнікоў ставяць сабе мэту паступіць у польскую вышэйшую навучальную установу.

Акрамя дзяцей ліцэй імя Элізы Ажэшка маюць магчымасць наведваць і дарослыя вучні, колькасць якіх сёлета складае прыкладна 200 чалавек. Набор у навучальную ўстанову будзе працягвацца да канца верасня бягучага года.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня