Новых варыянтаў віруса SARS-CoV-2 у Беларусі не выяўлена



Новых варыянтаў віруса SARS-CoV-2 у Беларусі не выяўлена, паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

«Улічваючы сталасць і прадукцыйнасць працэсу зменлівасці віруса, вырашальнае значэнне мае сістэма хуткага выяўлення новых варыянтаў. Для гэтага ў Беларусі адпрацаваная методыка секвеніравання S-гена віруса, з якім звязаны асноўныя мутацыі, выяўленыя ў новых варыянтах віруса (брытанскі, амерыканскі, японскі). На сёння беларускія навукоўцы не выявілі ў асоб, якія прыбылі ў Беларусь, новыя варыянты віруса», — адзначылі ў прэс-службе.

На базе РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі арганізавана сістэма маніторынгу распаўсюджвання варыянтаў віруса SARS-CoV-2. Праводзіцца збор і даследаванне матэрыялу ад асоб, якія прыбылі на працягу апошніх 14 дзён з-за межаў краіны і якія маюць станоўчы вынік ПЦР-тэсту.

Па меры развіцця пандэміі COVID-19 узбуджальнік — вірус SARS-CoV-2 — пастаянна эвалюцыянуе. Да траўня-чэрвеня 2020 года змяненні геному былі адносна нязначнымі. Выключэннем з’явілася мутацыя D614G, штам-носьбіт якой хутка распаўсюдзіўся ў Еўропе і ЗША. Вірус, які мае такую мутацыю, валодае больш высокай інвазіўнай здольнасцю (больш эфектыўна заражае клеткі) у параўнанні з зыходным, зафіксаваным у Кітаі ў снежні 2019 гады — студзені 2020-га.

zviazda.by