Новым рэктарам ГрДУ прызначана Ірына Кітурка
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага рэктара Гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта. Ім стала першы прарэктар Ірына Кітурка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Гэтае прызначэнне каментуе прафесар Варшаўскага універсітэта, гарадзенец Алесь Краўцэвіч, былы калега новага рэктара ГрДУ.
– Я вельмі даўно ведаю Ірыну Кітурку, яна была беларускім гісторыкам, нармальных патрыятычных пазіцый, а потым пайшла ў адміністрацыю. А пайсці ў адміністрацыю пры Лукашэнку, гэта значыць, адмовіцца ад высокага звання беларускага гісторыка. Яна зрабіла свой выбар. Яна ўжо не беларускі гісторык, яна лукашэнкаўскі адміністратар. І таму нашыя калегі, наш асяродак не мае з ёй ніякага кантакту.
Ірына Кітурка мае 47 гадоў, паходзіць з Берасьцейшчыны. Публікавалася як спецыяліст па эканамічнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і крыніцазнаўству.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя