Новыя акалічнасці справы выкрадання і страляніны пад Маларытай



Сталі вядомыя новыя акалічнасці справы выкрадання, пагоні і страляніны пад Маларытай. З ранейшага паведамлення УУС Берасцейскага аблвыканкама вынікае, што на Аляксандра Бельчука, які бараніў свайго затрыманага брата Мікалая, з 13-га кастрычніка заведзена крымінальная справа. Артыкул — «супраціў супрацоўнікам АМАП пры выкананні імі службовых абавязкаў». Тады, у выніку ні то бойкі, ні то тузаніны, фермера паранілі ў вока, пасля чаго ён трапіў у раённы шпіталь.

aceecf97b6dcdcb77ce4042201e35da332d3e1ba2d731c37a0pimgpsh_fullsize_distr-1024x768

Падрабязней кажа сам Аляксандр:

— Мяне выгналі са шпіталя на 6-я суткі. Папераў, што ляжаў і чым хварэў — нічога не далі. Учора хадзіў на прыём да акуліста, той сказаў, усё ў парадку і адправіў да неўролага. Неўролаг сказаў, усё нармальна і адправіў да тэрапеўта і той сказаў, што ўсё нармальна. Я кажу, а як усё нармальна, калі я гляджу на карціну і бачу іх дзве? Заўтра мяне выклікаюць да следчага ў Берасце на палову трэцяй.

РР: Вы збіраецеся ехаць?

— Так. Паеду я.

РР: З нагоды таго, што на вас пачалі крымінальную справу?

— Так, па гэтай справе.  

Паводле паведамленняў прэс-службы УУС агучаных у СМІ, брат Аляксандра Бельчука, Мікалай, па-ранейшаму «утрымліваецца пад вартай».

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце-Маларыта