Новыя авіярэйсы ў гарады Украіны
З-за нядаўняга спынення авіястасункаў паміж Украінай і Расеяй ва ўкраінцаў сталі больш запатрабаванымі паслугі беларускай нацыянальнай кампаніі «Белавія». У мінулую нядзелю быў адкрыты рэйс «Менск-Адэса», у планах – павелічэнне рэйсаў у Кіеў, кажа генеральны дырэктар нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
– Мы сёння лятаем у Кіеў два разы ў дзень. Мяркую, што ў бліжэйшыя дні мы будзем вырашаць пытанне пра адкрыццё трэцяй частаты ў Кіеў. У нядзелю адкрылі рэйс на Адэсу. Мы планавалі гэты рэйс адкрыць летам наступнага году, але сітуацыя склалася такім чынам, што мы гэта зрабілі цяпер.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косьцін кажа пра вялікую верагоднасць адкрыцця рэйсаў у іншыя гарады Украіны.
– Да нас паступіў афіцыйны зварот уладаў Украіны аб адкрыцці рэйса Запарожжа-Менск-Запарожжа. Мы гэтыя дакументы разглядаем. Бліжэйшым часам намі будзе прынятае рашэнне пра адкрыццё гэтага рэйса. Таксама можна разглядаць адкрыццё рэйса на Харкаў і гаварыць пра накірунак на Львоў.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Акрамя таго, паведаміў Анатоль Гусараў, летам наступнага году плануецца адкрыць чартэрны рэйс з Менску на Канарскія выспы.
Беларускае Радыё Рацыя
