„Новыя кадры для новай Беларусі” будуць рыхтаваць у Варшаве



Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць чацвёрты набор кандыдатаў на праграму „Новыя кадры для новай Беларусі”, якая была створана ў 2020 годзе пры падтрымцы ў тым ліку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Як паведамляе прэс-служба НАУ, гэта „ўнікальная модульная праграма, накіраваная на адукацыю новых беларускіх дыпламатычных кадраў”. „Навучанне будзе праводзіцца з удзелам дасведчаных дыпламатаў і выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, у супрацоўніцтве з дыпламатычнай акадэміяй МЗС Польшчы”, — гаворыцца ў паведамленні.