Новыя „лісты шчасця” для беларусаў



«Лісты шчасця» зноў пачалі знаходзіць сваіх адрасатаў. Адзін з іх 43-гадовы беспрацоўны жыхар Бярозы папярэджаны аб 100-адсоткавай аплаце жыллёва-камунальных паслуг.

Мужчына, які выжывае падпрацоўкамі, лічыць гэта натуральным здзекам і абдзіралаўка на фоне беспрацоўя:

– Камунальныя 100% трэба аплочваць, за газ, ваду і ацяпленне, вось папера прыйшла. Я на працу не магу ўладкавацца, яе проста няма. Што я буду плаціць? Дзе падпрацую – і тыя капейкі выцягваюць. Дык няхай мне працу дадуць. Дзе яе ўзяць, я не разумею? Хаджу па ўсіх арганізацыях, запісваюся па пяць разоў. Прыходжу ў цэнтр занятасці і пытаюся пра працу – ідзі чытай, што там на стэндзе напісана.

Паводле мужчыны, лішняя нервовая напружанасць падчас пандэміі і крызісу, калі кошт рубля значна ўпаў, а  кошты на прадуктовыя тавары падняліся ўверх, не спрыяе захаванню здароўя як фізічнага, так і маральнага, якое і так падарвана ў бярозаўчан вельмі дрэннай экалагічнай абстаноўкай, а таксама беспрацоўем і беднасцю.

Беларускае Радыё Рацыя