Новыя праграмы ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя!



З кастрычніка будзе цікавей, больш разнастайна, з роздумам і асэнсаваннем.

Новыя праграмы на Беларускім Радыё Рацыя. Жывы эфір з Кірылам Малахоўскім.

Сама час акунуцца ў вечаровы пазітыўны настрой разам з першай незалежнай беларускай радыёстанцыяй!

На хвалі Беларускага Радыё Рацыя вяртаецца вечаровы жывы эфір!

Прапануем вам адпачыць пасля плённага працоўнага дня разам з Кірылам Малахоўскім.

Цягам трох гадзін у эфіры: размовы з цікавымі (і часам нечаканымі) асобамі, гучныя падзеі з далёкага свету і блізкай ваколіцы. І, зразумела, якасная і прыемная музыка.  

Слухайце кожны будні дзень з 20-й па 23-й гадзіну (у Польшчы на гадзіну раней) на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.