Новыя правілы правозу тавараў з-за мяжы для грамадзян Беларусі



З 14 красавіка ўступае ў сілу ўказ №40, які змяняе правілы правозу тавараў з-за мяжы для грамадзян Беларусі.

„Адна з нормаў усталяваная указам: абмежаванне на ўвоз тавараў да 300 еўра і 20 кг пры перамяшчэнні асобы праз мяжу часцей, чым раз у тры месяцы”, – паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Метадычныя рэкамендацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта па вызначэнні тавараў для асабістага карыстання будуць спрошчаны, паведаміў журналістам Уладзімір Арлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. „Мы будзем пераглядаць гэтыя метадычныя рэкамендацыі, будзем адназначна іх спрашчаць, таму што ўжо няма такой неабходнасці рэгуляваць увоз тавараў грамадзянамі, якія перасякаюць граніцу раз у месяц, два месяцы. Таму што норма, устаноўленая ўказам, – 3 месяцы, вырашае тыя пытанні, якія раней ДМК вырашаў пры дапамозе метадычных рэкамендацый”, – адзначыў Уладзімір Арлоўскі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Дзяржаўны мытны камітэт не мае права пераглядаць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання. Яны ўстаноўлены міжнародным дагаворам Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

„Адзінае, што можа рабіць дзяржава, – змяняць нормы бяспошліннага ўвозу для міжнародных паштовых адпраўленняў, што і адбылося ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа нумар 40. Усе астатнія нормы бяспошліннага ўвозу нязменныя”, – падкрэсліў намеснік старшыні ДМК. Але, паводле яго слоў, могуць змяняцца падыходы па вызначэнні тавараў для асабістага выкарыстання. „Адна з норм устаноўлена ўказам нумар 40: 300 еўра і 20 кг пры перамяшчэнні асобы праз граніцу часцей, чым раз у тры месяцы”, – растлумачыў Уладзімір Арлоўскі.

Паводле belta.by