Новыя спосабы спагнання штрафаў з актывістаў
Судовыя інстанцыі прыдумляюць новыя спосабы для спагнаньня штрафаў з актывістаў. Родным і блізкім аштрафаваных за ўдзел у мірных акцыях пачынаюць прыходзіць паведамленьні ў сацыяльных сетках. Судовыя выканаўцы Савецкага раёна Менска пачалі дасылаць паведамленьні Юліі Сцяпанавай. Яна – жонка аднаго з лідараў прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева.
“Не магу зразумець, чаму выканаўца пачала турбаваць маю жонку,“ – гаворыць Алесь Макаеў.
– Я ж не хаваюся, у іх нумар майго тэлефона ёсць, адрас ёсць, павесткі можна дасылаць. Прыдумалі новы метад – турбаваць праз інтэрнэт, бо ведаюць, што Юля ў інтэрнэце сядзіць. Такім чынам дзейнічаць вырашылі.
Падобныя паведамленьні днямі прыходзілі і родным іншых дэмакратычных актывістаў. Макаеў быў аштрафанаваны за ўдзел у акцыі 25-га лістапада. Суд прысудзіў прадпрымальніку да спагнаньня дзевяць з паловай мільёнаў беларусіх рублёў.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org