Новыя суды і касацыі па Свіслацкім фэсце
Сталі вядомыя даты яшчэ двух адміністрацыйных судоў у дачыненні да ўдзельнікаў Свіслацкага Дня памяці паўстанцаў 1863 года.
21-га снежня а 10-й гадзіне ў Свіслацкім раённым судзе будзе разгледжана справа Мікалая Саляніка, на наступны дзень 22-га снежня – справа Сяргея Верамеенкі.
Усяго складзена восем пратаколаў за нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні. Шэсць спраў ужо разгледжана, па іх выніках актывістаў прысудзілі да штрафаў ад 10 да 25 базавых велічынь.
Таксама прызначана дата першага разгляду касацыйнай скаргі аштрафаваных удзельнікаў Свіслацкага фэсту. Заўтра ў абласным судзе будуць разглядаць скаргу свіслацкага грамадскага актывіста Юрыя Глебіка. Касацыйную скаргу на рашэнне суда Свіслацкага раёну падаў і Уладзімір Хільмановіч.
Беларускае Радыё Рацыя