Новыя выпадкі інфікавання каронавірусам на Гарадзеншчыне
На Гарадзеншчыне афіцыйна падцвержаныя выпадкі каронавірусу ў Лідзе, Слоніме, Ваўкавыску.
У работнікаў прадпрыемства “Мастоўдрэў” выяўлены ўжо не адзін выпадак заражэння вірусам. Галоўны санітарны доктар Зэльвенскага раёну падцвердзіла, што і ў гэтым рэгіёне Гарадзеншчыны ёсць захварэўшыя на каронавірус. Апроч гэтага вельмі кепская сітуацыя ў Гарадзенскім кардыёдыспансере, дзе сярод хворых ёсць пацыенты са станоўчым тэстам на каронавірус. У гэтым шпіталі Гародні не хапае сродкаў асабістай дапамогі, і таму медыкі звярнуліся па дадатковую дапамогу да гарадзенскіх валанцёраў кампаніі „Валанцёры Covid19 – Гродна”.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня