Нугзары Кахрэідзэ: Клімат у Еўропе змяняецца хутчэй, чым на Каўказе



Ініцыятыва Green Network напярэдадні COP28  – Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змене клімату 2023 года – правяла для беларусаў анлайн-сустрэчу пад назвай «Змены клімату і бяспека ва Усходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Каўказе».

Кажа каардынатар Усходняга Партнёрства ў Грузіі Нугзары Кахрэідзэ:

Больш відавочныя ў Еўропе кліматычныя змены, чым на Каўказе, напрыклад, спякота, падвышэнне тэмпературы летам за апошнія два гады назіраецца. Пакуль такой анамальнай спякоты, напрыклад у маёй краіне, не было. Хоць апошнія два гады яна не такая, як была да гэтага, пачасціліся апоўзні, пачасціліся раставанні леднікоў. Мы бачым відавочныя факты, што клімат мяняецца.

Эксперт падкрэсліў, што змены клімату ўплываюць на сацыяльныя хваляванні і настроі ў грамадстве. Таксама ўзрастае рызыкі павелічэння некантраляваных плыняў міграцыі і новых выклікаў для сельскай гаспадаркі ў любым рэгіёне.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя