Нядзельная акцыя ў Тбілісі
Традыцыйная нядзельная акцыя салідарнасці адбылася ў цэнтры Тбілісі.

Акцыя сабрала каля дваццаці чалавек рознага ўзросту. Пра яе распавядае адна з удзельніц Алена Трызна:
– Прыйшлі для таго, каб падтрымаць Беларусь і беларусаў, якія застаюцца ў Беларусі і змагаюцца. Не спыняюцца на дасягненні сваёй мэты, не спыняюцца на шляху да свабоды. Я веру ў тое, што Беларусь будзе вольнай, будзе свабоднай і незалежнай.
У сталіцы Грузіі Тбілісі цягам апошніх паўгады акцыі беларусаў у розных месцах гораду адбываюцца што нядзелю, а на гэтым тыдні гэта ўжо другая акцыя. Папярэдняя акцыя ў Тбілісі была прысвечана Дню правоў чалавека.
Беларускае Радыё Рацыя
