«Свабоду Ігару Лосіку!» (абноўлена)



 З гэтым ды іншымі лозунгамі салідарнасці выходзілі беларусы на нядзельныя акцыі.

Беларусы выйшлі на акцыі салідарнасці з Ігарам Лосікам, які галадае, ды іншымі палітвязнямі. Як паведамляе телеграм-канал „Беларусь галаўнога мозгу”, пікеты і лакальныя маршы правялі жыхары сталічных раёнаў „Маяк Менска”, „Зялёны Луг”, Ангарская, Малінаўка, Каменная Горка, а таксама Гародні – у мікрараёне Паўднёвы, у Стоўбцах, Лідзе, Рэчыцы ды іншых гарадах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by

Акцыя адбылася і ў Вілейскім раёне.

У Малінаўцы людзі выйшлі на акцыю салідарнасці з транспарантам Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі.

Сілавікі ў поўнай экіпіроўцы зразаюць бел-чырвоныя стужкі ў Грушаўцы.

***

У нядзелю ў Беларусі працягваюцца акцыі салідарнасці з Ігарам Лосікам ды іншымі палітвязнямі.

Жыхары Менску раніцай нядзелі выйшлі на марш, а таксама сталі ў ланцуг на знак салідарнасці.

Дзеці, жыхары дамоў на «плошчы Пераменаў» стварылі серыю малюнкаў, прысвечаных Ігару Лосіку.

На іх абыгрываецца прозвішча палітвязня, ёсць пажаданні спыніць галадоўку і надзеі, што сітуацыя неўзабаве выправіцца.

Жонка Ігара Дар’я Лосік паведаміла Свабодзе, што новыя звесткі пра стан здароўя палітвязня могуць стаць вядомымі ў панядзелак, калі да Лосіка паспрабуюць трапіць у жодзінскую турму, дзе ён утрымліваецца. 20 студзеня Лосіка перавялі ў новую камеру, дзе стаяць тры відэакамеры, па якіх вядзецца назіранне за памяшканнем.

Галадоўку на знак пратэсту Лосік абвясціў 15 снежня, калі яму прад’явілі новыя абвінавачанні — у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Раней Лосіка абвінавачвалі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by

***

У нядзелю, 24 студзеня, у Менску ды іншых гарадах Беларусі працягваюцца пратэставыя акцыі і маршы.

Ланцуг салідарнасці ў жылым квартале «Маяк Менска».

На нядзельны марш выйшлі і жыхары Ангарскай. Яны прайшліся калонай і скандавалі: «Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар!»

У Зялёным Лузе людзі выйшлі на марш. Калона скандуе: „Жыве Беларусь!» і «Лосік – свабоду!».

Невядомыя ў Балаклаве зрываюць бел-чырвоныя стужкі і забіраюць падарункі з-пад елкі ў Новай Баравой.

Пратэставы снегавік з’явіўся ў Грушаўцы.

Раніцай людзі выйшлі на акцыю салідарнасці ў Навінках.

tut.by