Някляеў, Саннікаў і Тарасэвіч намінаваныя да ўзнагароды Гедройца



Сёлета сямнаццаты раз будзе ўручацца ўзнагарода „Rzeczpospolitej” імя Ежы Гедройца. Яна прысуджаецца за дзейнасць у адпаведнасці з дзяржаўным інтарэсам Польшчы, якім ёсць паразуменне з народамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Ежы Гедройц

У гэтым годзе журы вылучылі сем кандыдатаў.

Намінанты:

– прафесар Анджэй Суліма Каміньскі, гісторык Амерыканскага ўніверсітэта ў Джорджтаўн;

Чарльз Мэріл малодшы, амерыканскі філантроп;

доктар Адольф Юзвэнка, гісторык, дырэктар бібліятэкі Ossolineum у Вроцлаве;

Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў, беларускія апазіцыянеры;

доктар Вера Мэнёк, а таксама фонд «Музей і фестываль Бруна Шульца», прэзідэнтам якога яна з’яўляецца;

– прафесар Лявон Тарасэвіч, мастак і прафесар выяўленчага мастацтва;

– дацэнт Аляксандра Гнацюк, перакладчыца і папулярызатарка ўкраінскай літаратуры ў Польшчы.

Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Лявон Тарасэвіч

Лаўрэат будзе абвешчаны 4 снежня ў Палацы Рэчыпаспалітай у Варшаве.

Паводле rp.pl