Някляевы са складанасцямі вылецелі на адпачынак з Менск-2



У нацыянальным аэрапорце Менск сёння, 26 верасня, быў затрыманы апазіцыйны палітык і паэт Уладзімір Някляеў.

Каля 16.30 Някляеў паведаміў БелаПАН, што яго затрымалі ў аэрапорце, адкуль ён з жонкай павінен быў адправіцца за мяжу. Паводле слоў палітыка, спачатку яго затрымалі прадстаўнікі пагранслужбы, затым перадалі міліцыянерам. „У міліцыі сказалі, што прэтэнзій у іх няма”, — распавёў Някляеў.

Прыкладна паўгадзіны палітык меў зносіны з супрацоўнікамі міліцыі і пагранслужбы, затым яго адпусцілі. Муж і жонка Някляевы паспелі на свой рэйс і вылецелі з Менска.

belapan.by