Няма супакою мёртвым на Вайсковых могілках у Менску
Вайсковыя могілкі ў Менску існуюць з 19-га стагоддзя, тут пахавана шмат вядомых людзей – пісьменнікаў, кампазітараў, палітыкаў, вайскоўцаў. Але таксама і шмат шараговых гараджанаў-менчукоў. Па магілах і надпісах на помніках можна вывучаць гісторыю горада: даты, эпітафіі, імёны.
Трапіўшы на Вайсковыя могілкі разумееш, што Менск – горад з традыцыямі. Калі горад пачалі актыўна засяляць вяскоўцы, у Менску была сфармаваная непаўторная гарадская культура.
Але цяпер на старых магілах ёсць абвесткі, якія папярэджваюць (каго – не зусім зразумела) пра дэмантаж.
На фота: Абвестка з пагрозай дэмантажу.
На фота: Вельмі часта надпісы з пагрозай дэмантажу ёсць і на магілах, якія зусім не выглядаюць „ветхімі”.
На фота: Напэўна, не захаваецца пасля чарговай інвентарызацыі і кранальная магіла Гоганькі Усціновіча, які нарадзіўся ў Менску ў 1936 годзе, а памёр у 1938. Знаходзіцца яна каля царквы Аляксандра Неўскага. Але каго хвалююць дзіцячыя магілы па-за мінулага стагоддзя.
[Not a valid template]
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя