Нявырашанае пытанне малога памежнага руху непакоіць берасцейцаў
Пытанне малога памежнага руху ўжо даўно хвалюе берасцейцаў. Магчымасць працаваць і наведваць Польшчу жыхары 50-кіламетровай зоны чакаюць ужо некалькі гадоў. Але дамова так і не падпісваецца беларускім бокам.
З чыноўнікам з Берасцейскага гарадскога Савета дэпутатаў гутарыў каардынатар кампаніі “За малы памежны рух” Аляксандр Храпко:
– Падчас размовы я зразумеў, што збор подпісаў і ўсе далейшыя дзеянні не маюць сэнсу, бо яны ў гэтым не зацікаўленыя. Яны спасылаліся на адсутнасць у іх такіх паўнамоцтваў. Далейшыя дзеянні не прынясуць плёну, бо ўсё залежыць ад прэзідэнта і МЗС.
Сама працаўніца Савета дэпутатаў не прадставілася, але ў размове выказала жаданне пра падпісанне такой дамовы.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота wikipedia.org
