Нязвыклыя пажаданні хворых дзяўчынак



Здзяйсняць мары дзяцей з цяжкімі формамі хваробаў заклікаюць прадстаўнікі берасцейскага дабрачыннага грамадскага аб’яднання „Сэрца – дзецям”. Яны хучэй за дарослых імкнуцца пазнаць свет, таму і падарункі чакаюць незвычайныя і зусім не для дзіцячага ўросту. Так шасцігадовая Варвара і сямігадовая Сірафіма мараць пра мінералы і мікраскоп, – распавяла старшыня аб’яднання Алена Прыходзька:

– У нас ёсць дзве дзяўчынкі. У малым узросце яны крыху поўзалі. А цяпер знаходзяцца ў інвалідных вазках. Адной шэсць гадоў, другой – сем. У гэтых дзяўчынак хвароба спіннога мозгу. Яны вельмі цікаўныя, дапытлівыя. Адна хацела б мікраскоп, каб усё разглядаць пад мікраскопам. А другая вельмі любіць вырошчаваць мінералы. Таму ў дзяўчынак такія цікавыя пажаданні ў іх юным узросце.

 Алена Прыходзька адзначыла, што пад крылом аб’яднання таксама знаходзіцца некалькі дзетак з абмежаванымі магчымасцямі, яны мараць аб квітках у тэатр, цырк або балет, паколькі так яны могуць больш актыўна камунікаваць з прадстаўнікамі грамадства.

Беларускае Радыё Рацыя