Офіс «Белавія» на вуліцы Леніна ў Менску эвакуявалі
Міліцыя правярае паведамленне пра мініраванне будынка ў цэнтры беларускай сталіцы. Як паведаміла ГУУС Менгарвыканкама, у 11.20 у міліцыю паступіла ананімнае паведамленне, што будынак па вул. Леніна, 18 замініраваны.
На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі, сапёрна-піратэхнічная група. Эвакуяваны людзі, абмежаваны рух машын.
У будынку па вул. Леніна, 18 размешчаны офіс продажаў авіякампаніі „Белавія”.
Фота tut.by
