Ордэн замянілі на медаль



Аляксандр Севярынец родам з Гомельшчыны, адваяваў у апошняй вайне ад званка да званка, вярнуўся дахаты ў 1947 годзе. Быў цяжка паранены, але інваліднасці не меў. Павінен быў атрымаць ордэн Славы 3 ступені, за які даплачвалі ў мірны час, а яго замянілі на медаль «За адвагу».

На фота Аляксандр Севярынец справа

Пра гэта даведалася яго дачка Людміла Гілёва-Севярынец нашмат пазней:

– Я знаходжу асабістую справу Севярынца Аляксанда Філіпавіча. Згодна з дакументамі, гэта было дзесьці ў жніўні 1944 года ва ўзнагародным лісце, што ён уганараваны ордэнам Славы 3 ступені.

Камандзір, двойчы Герой Савецкага Саюзу Бойка перакрэсліў і напісаў: годны медаля «За адвагу». Яго франтавік атрымаў праз 18 гадоў. Паводле Людмілы Гілёвай-Севярынец, за ордэн салдатам плацілі дадатковыя грошы. Пасля вайны знаходзіліся падпявалы, як тройчы Герой Савецкага Саюзу Іван Кажадуб, які агітаваў ветэранаў адмовіцца ад гэтых грошай дзеля дзяржавы. Аднойчы быў закіданы тухлымі яйкамі і памідорамі і агітаваць перастаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

На фота Аляксандр Севярынец пяты ў першай калоне

Беларускае Радыё Рацыя