Оrsha.eu святкуе 10-гадовы юбілей



Аршанскі рэгіянальны партал святкуе 10-гадовы юбілей. Незалежны сайт неаднаразова падвяргаўся пераследу ўладаў, аднак працягвае паспяхова працаваць.

Галоўны рэдактар рэсурсу Ігар Казмерчак кажа, што сайт стаў самым папулярным інфармацыйным рэсурсам пра Воршу.

– Напэўна, некаторым рэгіёнам наш рэйтынг падасца несур’ёзным – каля двух тысяч унікальных наведвальнікаў у суткі. Але гэта самы папулярны сайт пра Воршу і Аршанскі рэгіён. У нас вялікая канкурэнцыя. Пра Воршу існуе сайтаў 30. Дваццаць з іх маюць сваю інфармацыйную ленту. Але ў нас яна найбольш аўтарская. Мы не проста перадрукоўваем інфармацыю з іншых сайтаў, мы ствараем свае матэрыялы. У другое дзесяцігоддзе мы ідзем з надзеяй. У нас ёсць планы некаторых абнаўленняў. Гэта ўсё можна будзе потым пабачыць.

Аршанскі рэгіянальны партал піша пра эканоміку, палітыку, спорт, культуру і грамадскую сферу Аршаншчыны.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша