Па 10-15 гадоў турмы і канфіскацыя маёмасці
У Менску завяршыўся суд па справе Паўла Палітанскага і 14-ці ягоных саўдзельнікаў.
Суд Першамайскага раёна абвесціў прысуды ўдзельнікам злачыннай групоўкі, якая распаўсюджвала псіхатропныя рэчывы праз інтэрнэт. Прысуды яшчэ не набылі законнай сілы, адвакаты і родныя большасці абвінавачаных збіраюцца падаваць апеляцыі. У той жа час у Менску працягваецца яшчэ адна гучная справа пра распаўсюд наркотыкаў. Яе фігуранты – 17 чалавек, у тым ліку былыя супрацоўнікі КДБ і міліцыі.
Паводле БелаПАН
Фота БелТА