Па адным рублі – і ў школу мы пойдзем!



“Па рублі – і ў школу мы пойдзем!” – пад такой назвай на Піншчыне трывае дабрачынная акцыя па зборы ахвяраванняў да Дня ведаў для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Ініцыятыва належыць мясцоваму Цэнтру сацыяльных рашэнняў.

Па словах дырэктара арганізацыі Уладзіміра Гароха,  дапамога да 1-га верасня будзе аказаная канкрэтным сем’ям:

– Нам тэрытарыяльна-гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання даслаў спісы, рыхтуе спісы і раённы тэрытарыяльны цэнтр. На гэты момант у нас ужо 57 сем’яў, якім патрэбна такая дапамога. Людзі звяртаюцца па дапамогу. Канешне, мы патрабуем пэўныя дакументы – гэта і даведка пра склад сям’і, даведка пра даходы, калі дзіця з інваліднасцю, то пасведчанне.

У Цэнтры сацыяльных рашэнняў удакладняюць, што неабыякавыя пінчане не абавязкова могуць дапамагчы фінансава – валанцёры прымаюць канцэлярскія рэчы для школьнікаў і вопратку. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vsluh.ru