Па амністыі на волю выйшла больш за 2,5 тыс. асуджаных у Беларусі



Больш за 2,5 тыс. асуджаных вызвалена з месцаў пазбаўлення волі ў рамках выканання закона «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», паведаміла начальнік упраўлення выканання прысудаў дэпартамента выканання пакаранняў МУС Жана Батурыцкая.

Амністыя была завершана 25 красавіка, яна закранула каля 9 тыс. чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу. Батурыцкая паведаміла, што больш чым 4,5 тыс. асуджаных скарочаны тэрмін пакарання на год. «195 асуджаным скарочаны тэрмін пакарання на два гады. Гэта асобы, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, – сказала яна. – Амніставанымі асуджанымі кампенсаваныя страты пацярпелым на суму амаль 5 млн беларускіх рублёў».

Беларускае Радыё Рацыя