Па бязвізавым рэжыме Беларусь наведалі больш за 155 тыс. замежнікаў



Удзельная вага сталіцы ў агульным аб’ёме турыстычных паслуг краіны складае 54%, паведаміла на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар установы „Інфармацыйна-турысцкі цэнтр „Мінск” Алена Пліс.

Па папярэдніх дадзеных, аб’ём экспарту паслуг сталіцы за студзень – ліпень склаў 68 млн долараў. Тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года – 117,6%.

– Дзякуючы працы па прыцягненні турыстаў, актыўнай маркетынгавай дзейнасці колькасць замежных гасцей, якія наведалі Менск, расце, – адзначыла Алена Пліс. – Гэтаму паспрыяла і ўвядзенне спачатку 5-дзённага, а цяпер ужо 30-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 74 краін. Па стане на 5 кастрычніка 2018 года такі магчымасцю ўжо скарысталіся больш за 155 тыс. чалавек з 71 краіны. Больш за ўсё гасцей прыехала з Вялікабрытаніі, Італіі, Польшчы і Германіі.

minsknews.by