Па дарогах чатырох абласцей 22-24 лютага пройдзе ваенная тэхніка



Колавая тэхніка будзе перамяшчацца 22 лютага па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Берасцейскай, Менскай і Магілёўскай абласцях, а 23-24 лютага – па трасах у Менскай і Віцебскай, паведамляе агенцтва „Мінск-Навіны” са спасылкай на Міністэрства абароны.

Жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў просяць улічыць дадзены факт і быць пільнымі.

Перасоўванне колавай тэхнікі неабходна ў рамках комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

zviazda.by