Па дзяржтэлебачанні паказалі фота шпіёнаў, затрыманых у Польшчы
Па дзяржаўным тэлебачанні паказалі фота беларускіх шпіёнаў, затрыманых у Польшчы. Затрыманні пацвердзіла беларускае консульства.

Уладзіславу Пасміцюхе 29 гадоў, Марыі Мядзведзевай 19 гадоў, Мікалаю Маскаленку 52 гады.
„Маша и Влад у стасунках… Белорус Москаленко из украинского Львова”, – кажа вядоўца.
Вядома, што Пасміцюху затрымалі ў Любліне, яго бацькам паведамілі, што затрыманы ён на 3 месяцы. Мядзведзева з’ехала вучыцца ў Польшчу ў верасні мінулага года ў гуманітарна-эканамічную акадэмію ў Варшаве.
Маскаленка ў Польшчу зʼехаў у 2012 годзе.
Гэта расказваюць родныя затрыманых. Затрыманых абвінавачваюць у тым, што яны ўсталёўвалі відэакамеры на аўтатрасах і чыгунцы, а таксама каля аэрадрому ў Ясенцы.
Прапагандыст намагаўся патлумачыць гледачам, чаму гісторыя пра шпіёнаў – фэйк. Сярод аргументаў было і тое, што беларусы – шпіёны будуць выклікаць падазрэнні, а значыць шпіёнамі могуць быць толькі палякі.
