Па факце выяўлення гранаты пад аўтамабілем BMW пачатая справа
Па факце выяўлення выбухованебяспечнага прадмета пад аўтамабілем BMW следчымі пачатая справа па артыкулу (замах на жыццё), паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.
Фота: t.me/harbatsevich
Згодна з інфармацыяй следства, днём 4 красавіка ў адным з аўтацэнтраў у Менскім раёне падчас прыёмкі аўтамабіля BMW на тэхнічнае абслугоўванне супрацоўнікамі станцыі быў знойдзены прадмет, падобны да гранаты.
На месца здарэння неадкладна прыбылі экстранныя службы, у мэтах бяспекі праведзеная эвакуацыя людзей. Сапёрна-піратэхнічнай групай прадмет, падобны да гранаты, канфіскаваны і абясшкоджаны.