Па палітычных прычынах звольнілі вядомага лекара
Адміністрацыя РНПЦ „Мацi i дзiця” не працягвае кантракт з дзіцячым лекарам-рэаніматолагам Андрэем Вітушкам.
Як паведаміў БелаПАН Вітушка, дзейны кантракт заканчваецца 17 снежня. Пра не працягненне кантракта яму паведамілі сёння раніцай. Паводле слоў Вітушкі, прычыну такога рашэння яму не патлумачылі.
„Напэўна, сучаснай беларускай сістэме аховы здароўя не патрэбныя прафесіяналы. І гэта ў сітуацыі, калі ў краіне другая хваля каронавірусу, у той час, калі ва ўсім свеце запатрабаваныя анестэзіёлагі-рэаніматолагі. Магчыма, у сённяшняй сістэме аховы здароўя цэняцца нейкія іншыя якасці і не цэніцца крытычнае мысленне, смеласць, неталерантнасць да хлусні і канструктыўная крытыка”, — сказаў ён. Лекар зазначыў, што калегі папярэджвалі пра магчымыя наступствы яго ўдзелу ў пратэставых мерапрыемствах, аднак ён „да апошняга пра гэта не думаў”.
Андрэй Вітушка адпрацаваў у РНПЦ „Мацi i дзiця” амаль 20 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя