Па “пінскай справе” з’явіўся новы фігурант



Па “пінскай справе” з’явіўся новы фігурант – гэта 23-х гадовы жыхар Пінска. Матэрыялы на яго ўжо накіраваныя ў суд.

Алесь Рамановіч

Праваабаронца Алесь Рамановіч адзначае, што па папярэдняй інфармацыі хлопца затрымалі ў войску, дзе той завяршаў адбываць тэрміновую службу:

– Мы маем толькі тую інфармацыю, якая была афіцыйна.  З’явілася, што яго справа ўжо перададзеная ў суд. Атрымліваецца, што яму ўжо прад’явілі абвінавачанне. Але ж месяц хадзілі чуткі, што нейкага чалавека забралі з войска, яму заставалася даслужыць адзін месяц да дэмбеля. Толькі хадзілі чуткі, а цяпер яны пацвердзіліся афіцыйна.

За ўдзел увечары 9-га жніўня 2020 года ў стыхійным мітынгу пад будынкам Пінскага гарадскога выканкама ўжо асуджана 26 пінчукоў. Іх пакаралі тэрмінамі ад 3,5 да 6,5 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя