Па сотні чалавек штодня з пнеўманіяй шпіталізуецца ў Берасці
Такую інфармацыя мясцовым медыя сёння, 3 чэрвеня, разаслалі прадстаўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Спецыялісты папярэдзілі насельніцтва пра небяспеку Ковід-19.
– У рэлізе сітуацыю назвалі напружанай. Эпідэміёлагі заклікаюць насіць маскі, без неабходнасці не выходзіць з дому. Спецыялісты мяркуюць, што зараз пік захворванняў.
Аказанне медыцынскай дапамогі тым, хто мае каронавірусную інфекцыю адбываецца ў Берасцейскай цэнтральнай лякарні і Берасцейскай гарадской лякарні нумар адзін.
Эпідэміёлагі лічаць, што насельніцтва несур’ёзна ставіцца да Ковід-19, і разам з тым інфармаванасць па захворванні ў мясцовых СМІ дастатковая.
Нагадаем, што ўжо тры тыдні няма афіцыйных звестак па каронавірусе ў Берасцейскай вобласці, таму людзі будуюць сваю стратэгію бяспекі выключна на чутках і ўласных падліках. Лічба хворых на Берасцейшчыне можа даўно перакрочыць адзнаку пяць, шэсць, а то і сем тысяч чалавек.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце