Па справе аб крадзяжы зброі затрымана 14 чалавек



Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта расследуе крымінальную справу, распачатую камандзірам адной з воінскіх часцей Баранавіцкага гарнізона паводле ч. 3 арт. 294 і ч. 2, 3 арт. 295 Крымінальнага кодэкса (крадзеж і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі).

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, паводле даных следства, начальнік склада зброі і боепрыпасаў адной з вайсковых частак выкраў зброю і боепрыпасы, якія рэалізаваў як самастойна, так і праз іншых асоб.

Па крымінальнай справе ўзятыя пад варту 14 чалавек, якія мелі дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў. „Фігуранты справы даюць прызнальныя паказанні. Выкрадзеная зброя знойдзеная”, — адзначаецца ў рэліз.

belapan.by