Па справе БелТА затрымалі амаль усю рэдакцыю партала Realt.by



Сёння раніцай у офісе Realt.by былі затрыманыя галоўны рэдактар Уладзіслаў Кулецкі і тры журналісты выдання: Алена Маслоўская, Марыя Сарока, Ігар Хмара. Гэта амаль уся рэдакцыя выдання. Іх адвезлі на допыты ў Следчы камітэт. Таксама забралі тэхніку гэтых журналістаў.

Як патлумачылі прадстаўнікі партала Realt.by, затрыманні праходзяць у межах так званай „справы БЕЛТА”: “Нашых супрацоўнікаў сёння раніцай затрымалі і адвезлі паразмаўляць у Следчы камітэт, забралі с сабой усю тэхніку журналістаў”.

Вобшукі на офісе tut.by, БелаПАН і газеты „Навука” адбыліся 7 жніўня. Следчы камітэт паведаміў, што расследуе крымінальную справу пра незаконны доступ да платнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА.

Былі затрыманыя некалькі супрацоўнікаў tut.by і БелаПАН. Дагэтуль за кратамі супрацоўнікі tut.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, ​​Галіна Уласік, Ганна Ермачонак і журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова.

8 жніўня затрыманні і вобшукі працягнуліся. Зранку прадстаўнікі Следчага камітэта пачалі вобшук у кватэры журналіста Паўлюка Быкоўскага. Таксама СМІ перадаюць, што быў затрыманы журналіст Аляксей Жукаў.

Еўрарадыё