Па справе „партызан” з Берасця затрыманы 9 чалавек
Па справе „партызан” з Берасця затрыманы 9 чалавек. Крымінальная справа была распачата па фактах хуліганства.
Гаворка ідзе аб з’яўленні ў горадзе ў сярэдзіне кастрычніка пудзілаў „з абразлівымі надпісамі на адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прадстаўнікоў улады”, нагадалі ў Следчым камітэце.
Органы мяркуюць, што тая ж група грамадзян 29 кастрычніка замкнула дротам рэйкі і такім чынам вывела з ладу сістэму сігналізацыі. Калі цягнік вымушана спыніўся, адзін з мужчын пашкодзіў тармазную сістэму. Тыя ж людзі, па версіі следства, у пачатку лістапада таксама палілі покрыўкі на праезнай частцы і разбілі акно ў пункце аховы правапарадку.
Пяць чалавек з 9 фігурантаў справы пакінуты пад вартай.
Беларускае Радыё Рацыя