Па справе «рэйкавых партызан» з Мазыра суд абвясціў перапынак да 8 лютага
Гомельскі абласны суд больш месяца разглядае ў закрытым рэжыме крымінальную справу ў дачыненні да «рэйкавых партызан» з Мазыра – 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча. Судовы працэс вядзе суддзя Алег Харошка.
Згодна з матэрыяламі справы, Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу «кактэйляў Молатава» і піратэхнічны выраб, якія захоўвалі і перавозілі ў розных транспартных сродках і месцах з мэтай іх наступнага выкарыстання пры здзяйсненні акту тэрарызму, нападзе на будынкі, установы, транспартныя сродкі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
На чарговым судовым пасяджэнні 17 студзеня суддзя абвясціў перапынак да 8 лютага. Прычына такога рашэння невядомая, паколькі суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Вясна